wd wp Пошук:

Партрэт Тэафіліі Вішнявецкай

Партрэт Тэафіліі Вішнявецкай[d] аўтарства ананімнага мастака[1]. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Апісанне

На гэтым партрэце Тэафілія апранута па французска-нямецкай модзе[1]. На ёй ружова-чырвоная разразная верхняя сукенка з аксаміту, падбітая і аздобленая па берагах футрам собаля(ням.) бел.[1]. Шчыльна зашнураваны станік з вострым шніпам у месцы злучэння са спадніцай аздоблены пазалочаным паяском з каштоўнымі камянямі. З-пад верхніх рукавоў сукенкі выступаюць празрыстыя манжэты рукавоў кашулі, упрыгожаныя далікатнай белай вышыўкай. Да правага пляча залатым ланцугом з устаўкамі каштоўных камянёў і залатой брошкай з камянямі прышпілена мантыя на гарнастаевым падбоі(ням.) бел.. Ніжняя вузкая спадніца надзета на падбітыя набедраныя валікі. Яна ўпрыгожана багатай вышыўкай і фальбонай з залатых махроў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вішнявецкія
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Карціны 1750 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты