wd wp Пошук:

Партрэт Канстанцыі Панінскай

Партрэт Канстанцыі Панінскай[d] аўтарства саксонскага мастака Юзафа Зайбта[d][1]. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Апісанне

На гэтым партрэце Канстанцыя прадстаўлена ў сукенцы-рагоўцы(руск.) бел.[2]. Яе сіняя сукенка па французскай модзе апранута на жорсткі гарсэт з вострым мысам спераду (шніпам)[2]. Дэкальтэ авальнай формы і аздоблена стужкай карункаў (бертай(руск.) бел.) і нашытымі каралямі з жэмчугу і каштоўных камянёў. Прышпіленыя да станіка ніжэй пляча сукенкі рукавы складаюцца з каскада карункавых фальбонак, перахопленых у некалькіх месцах такімі ж каралямі[2].

Спадніца сукенкі ўздзета на рагоўку, аб чым сведчаць складкі чырвонай мантыі на гарнастаевым падбоі(ням.) бел., якая накінута на плечы і прышпілена справа брошкай з каштоўных камянёў[2].

Прыпудраныя валасы зачасаны назад і з бакоў галавы завіты накшталт мужчынскага парыка, а ззаду спускаюцца двума туга завітымі локанамі. Такая прычоска называлася «малая пудраная»[3] і была пашырана ў сярэдзіне XVIII стагоддзя ў Францыі і іншых еўрапейскіх краінах[2].

Зноскі

  1. Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — 2003. — С. 278. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.
  2. 1 2 3 4 5 Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5
  3. Рококо (1715 - 1789 гг.) (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Карціны 1757 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты