«Партрэт Гераніма Хрызастома Хадкевіча» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная невядомым мастаком XVII ст. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (інв. ЗЖ 161. НММ РБ). Памер карціны — 87 × 74,5 см[1].
На карціне намаляваны Геранім Хрызастом Хадкевіч[lt] (~1598—1613), сын вялікага гетмана літоўскага Яна Караля Хадкевіча. Захаваўся фотаздымак у Інстытуце мастацтва Польскай акадэміі навук. Партрэт апублікаваны і апісаны даследчыцай Т. А. Карповіч. Пасля 1939 г. партрэт Хадкевіча трапіў у Мінск, адкуль вывезены ў Германію ў 1944 г. Вернуты ў Мінск у ДММ БССР з ДМВП г. Масквы ў 1957 г[1].