«Партрэт Генрыха Гогенцолерна» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў XVIII стагоддзі. Месцазнаходжанне невядома. Памер карціны — 78 × 64 см[1].
Захаваўся фотаздымак у Інстытуце мастацтва Польскай акадэміі навук. На карціне прускі прынц і выдатны палкаводзец Фрыдрых Генрых Людвіг Прускі, сын караля Фрыдрыха Вільгельма I, намаляваны з ордэнам Чорнага Арла[1].
Партрэты Гогенцолернаў апынуліся ў Нясвіжы дзякуючы Луізе Прускай[ru], жонцы князя Антонія ІІІ Генрыха Радзівіла, 12-га ардыната Нясвіжскага[1].
Паводле вопісу карцін і партрэтаў Нясвіжскага замка 1939 г. партрэт Генрыха Прускага знаходзіўся ў калідоры да службовых пакояў на першым паверсе. Пасля 1939 г. партрэт трапіў у Мінск, адкуль, верагодна, вывезены ў Германію ў 1944 г[1].