wd wp Пошук:

Парвавірусы

Парвавірусы (Parvoviridae, ад лац.: parvus — маленькі) — сямейства дробных, простых ДНК-геномных вірусаў.

Геном прадстаўлены невялікай аднанітачнай пазітыўнай або негатыўнай малекулай ДНК. Вірыёны маюць форму ікасаэдра, памер 18-26 нм. Капсід пабудаваны з трох тыпаў бялкоў па кубаідальным тыпе. Суперкапсіду няма. У сямейства ўключаны сатэліты адэнавірусаў, гепаднавірусаў, узбуджальнікі захворванняў млекакормячых, птушак і дэнсануклеёзу жывёл.

Зноскі

  1. Таксанамія вірусаў на сайце Міжнароднага камітэта па таксанаміі вірусаў (ICTV).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вірусы
Катэгорыя·Вірусы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS