wd wp Пошук:

Парахаўня

Парахаўня (Лубянка́[1]) — рака ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці і Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Цемра.

Даўжыня ракі 13 км. Пачынаецца каля вёскі Лубянка Свіслацкага раёна, вусце за 2,3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Залескі Бор Свіслацкага раёна. Рэчышча ад вусця ўверх на 3,4 км каналізаванае (раней рака ўпадала ў раку Ясельда). За 2,5 км на поўдзень ад вёскі Лубянка на рацэ створана плаціна і вадасховішча Лубянскае[1].

Зноскі

  1. 1 2 Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 181. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Ясельды
Катэгорыя·Рэкі Свіслацкага раёна
Катэгорыя·Рэкі Пружанскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных