wd wp Пошук:

Паралельныя маці

«Паралельныя маці» (ісп.: Madres paralelas) — атмасферная драма ад іспанскага класіка Пэдра Альмадовара з шыкоўнай Пенелопай Крус у галоўнай ролі. Карціна была фільмам-адкрыццём 78-га Венецыянскага міжнароднага кінафестываля, і там стужку сустрэлі дзевяціхвіліннай авацыяй.

Сюжэт

Галоўныя гераіні стужкі — іспанкі Джэніс і Анна, якія сталі маці ў адзін дзень. Джэніс — прафесійная фатографка ва ўзросце за трыццаць, што чакае дзіця ад жанатага крыміналіста-антраполага Артура.

У палаце шпіталя, дзе Джэніс збіраецца нараджаць дзіця, яна сустракае яшчэ адну будучую маці, Анну. Гэта дзяўчына-падлетак, якая зацяжарала пры даволі складаных абставінах. Абедзве жанчыны нараджаюць дачок у адзін і той жа дзень і дапамагаюць адна адной падчас пераходу ў статус маці. Далей лёсы жанчын пераплятаюцца.

Паралельна з матывам мацярынства — дарэчы, любімым Альмадоварам — рэжысёр уздымае яшчэ і тэму вайны. Джэніс, жыхарка Мадрыда, захопленая адной мэтай — раскрыць у яе роднай вёсцы масавае пахаванне ахвяр грамадзянскай вайны, дзе ляжаць парэшткі яе прадзеда і яго паплечнікаў, чыю памяць ніхто ніколі не ўшаноўваў належным чынам.

Джэніс хоча гэта выправіць, бо некалі яна дала абяцанне сваёй бабулі дастойна пахаваць прадзеда, яе бацьку. Бабуля, што і вырасціла Джэніс, апошні раз бачыла тату ва ўзросце сваіх дзесяці гадоў, калі яго забралі з дому фалангісты — прадстаўнікі галоўнай партыі пры таталітарным рэжыме Франка[3].

Зноскі

  1. Blanc J. AlloCiné — 1993. Праверана 21 снежня 2021.
  2. Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartásaNMHH. Праверана 11 снежня 2021.
  3. Фільм тыдня: «Паралельныя маці». Новая стужка Альмадовара, якой 9 хвілін апладзіравалі у Венецыі
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Фільмы пра Мадрыд
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы 2021 года
Катэгорыя·Фільмы-драмы Іспаніі
Катэгорыя·Фільмы Педра Альмадовара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Артыкулы з выявамі: запоўніць уласцівасць P18 у Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы на іспанскай мове
Катэгорыя·Фільмы, музыку да якіх напісаў Альберта Іглесіяс
Катэгорыя·Фільмы-драмы 2021 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Артыкулы з выявамі: запоўніць уласцівасць P373 у Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы Іспаніі 2021 года