wd wp Пошук:

Папскі ўніверсітэт Святога Крыжа

Папскі ўніверсітэт Святога Крыжа (лац.: Pontificia Universitas Sanctae Crucis) — каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта з сядзібай у Рыме, якая кіруецца Святым Прастолам.

Гісторыя

Папскі ўніверсітэт Святога Крыжа паўстаў па ініцыятыве Хасэмарыі Эскрыва дэ Балагера, каб стварыць у Рыме універсітэцкі цэнтр даследаванняў і падрыхтоўкі ў галіне царкоўных навук. Пераемнік Эскрыва дэ Балагера на чале Opus Dei, Альвара дэль Портільё, атрымаўшы неабходныя дазволы ад Святога Прастолу, выканаў гэтае з 1984/1985 навучальнага года з адкрыццём Рымскага акадэмічнага цэнтра Святога Крыжа. У 1986 годзе адкрыўся Вышэйшы інстытут рэлігійных навук, які адносіўся да факультэта тэалогіі. 9 студзеня 1990 года дэкрэтам Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі тагачасны Рымскі акадэмічны цэнтр Святога Крыжа быў ператвораны ў Рымскі Атэнэум Святога Крыжа, а 15 ліпеня 1998 года стаў Папскім універсітэтам Святога Крыжа.

Структура

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1984 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Рым
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Папскія ўніверсітэты
Катэгорыя·Каталіцкія ўніверсітэты