wd wp Пошук:

Паола Контэ

Паола Контэ (італ.: Paolo Conte; 6 студзеня 1937, Асці) — італьянскі спявак, піяніст і кампазітар, вядомы дзякуючы свайму незвычайнаму голасу, маляўнічым і рамантычным кампазіцыям (задзірлівым асацыяцыі як з італьянскай і міжземнаморскай музыкай, так і з паўднёваамерыканскімі рытмамі і франкамоўнымі выканаўцамі, такімі як Жак Брэль і Жорж Брасенс) і яго задуменнай, часам меланхалічнай, лірыцы.

Кар’ера

Паола Контэ нарадзіўся ў горадзе Асці ў П’емонце.

Пачынаў сваю кар’еру як вібрафаніст у мясцовых і гастралюючх гуртах («Saint Vincent Jazz Festival»). Першыя песні напісаў разам з братам Джорджа Контэ. Атрымаў вядомасць у канцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў як аўтар хітоў Адрыяна Чэлентана і Паці Права. Сольная кар’ера Контэ пачалася з альбома 1974 года, названага яго імем, і працягнулася альбомамі «Aguaplano» у 1980-я гады і «D’Amore Scritte Macchina» у 1990-я, якія карыстаюцца вялікім поспехам па ўсёй Еўропе. Калекцыя хітоў 1998 года стала яго першым рэлізам у ЗША. Кампіляцыйны зборнік Паола Контэ завецца «The Best of Paolo Conte».

Некаторыя з яго хітоў былі скарыстаны ў шматлікіх фільмах, напрыклад «Come di» у «Mickey Blue Eyes» (1999), «Vieni via con me» у «Французскім пацалунку» (1995). Адзін з самых вядомых хітоў Контэ, «Azzurro» (італ.: Сінь, выкананы Адрыяна Чэлентана і іншымі артыстамі), быў «запазычаны» фанатамі Зборнай Італіі па футболу, якіх завуць «gli azzurri» (італ.: сінія) у якасці неафіцыйнага гімна падчас чэмпіянату свету па футболу 2006.

Дыскаграфія

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Paolo Conte // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Paolo Conte // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 3 4 Montreux Jazz Festival Database Праверана 25 верасня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Аўтары-выканаўцы Італіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Асці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кампазітары Італіі
Катэгорыя·Музыканты Італіі
Катэгорыя·Паэты Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 студзеня
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе