wd wp Пошук:

Пан-дэ-Асукар

Пан-дэ-Асукар (ісп.: Pan de Azúcar) — горад на поўдні Уругвая ў паўднёва-заходняй частцы дэпартаменту Мальданада, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта

Геаграфія

Размешчаны прыкладна ў 34 км да захаду ад горада Мальданада на рацэ Пан-дэ-Асукар. Назва паходзіць ад назвы гары Пан-дэ-Асукар — другой па вышыні кропкі Уругвая (501 м), якая размешчана на захад ад горада.

Гісторыя

Горад быў заснаваны ў кастрычніку 1874 года Феліксам дэ Лісарса.

Муніцыпалітэт

Муніцыпалітэт Пан-дэ-Асукар (выдзелены зялёным) на карце дэпартамента Мальданада

Кіраўніком гарадской адміністрацыі з’яўляецца Мігель Плада.

Насельніцтва

Насельніцтва горада паводле перапісу 2011 года складае 6597 чалавек[1].

ГодНасельніцтва
19083409
19634190
19755125
19855513
19966532
20047098
20116597

Крыніца: Instituto Nacional de Estadística de Uruguay[2]

Зноскі

  1. Censos 2011 Cuadros Maldonado (нявызн.) (недаступная спасылка). INE (17 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 25 August 2012.
  2. Statistics of urban localities (1908–2004) (нявызн.) (PDF) (недаступная спасылка). INE (17 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2012. Праверана 8 September 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Уругвая
Катэгорыя·Дэпартамент Мальданада