wd wp Пошук:

Панцеляймон Аляксандравіч Зайцаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зайцаў.

Панцеляймон Аляксандравіч Зайцаў (15 (27) ліпеня 1898, хутар Алешынскі, Драздовіцкая воласць, Гараднянскі павет, Чарнігаўская губерня — 1 сакавіка 1944, Ленінград) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр (4 чэрвеня 1940 года).

Біяграфія

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Зайцаў кіраваў будаўніцтвам абарончых рубяжоў вакол Ленінграда, а ў верасні 1941 года быў прызначаны на пасаду камандзіра 5-й дывізіі народнага апалчэння, якая 24 верасня таго ж года была ператворана ў 13-ю стралковую дывізію, якая ўтрымлівала Пулкаўскія вышыні.

У лістападзе быў прызначаны на пасаду камандзіра 168-й стралковай дывізіі (8-я армія, Ленінградскі фронт), якая вяла абарончыя баявыя дзеянні на левым беразе Нявы ў раёне Маскоўскай Дуброўкі. Спробы дывізіі ў лістападзе авалодаць населеным пунктам Пескі не мелі поспеху з-за адсутнасці поўнага ўзаемадзеяння паміж войскамі. У снежні з прычыны вялікіх страт дывізія была выведзена на правы бераг Нявы для папаўнення.

У 1942 г. генерал-маёр Зайцаў быў прызначаны на пасаду намесніка камандуючага 55-й арміяй, якая вяла баявыя дзеянні на паўднёвых подступах да Ленінграда, у сакавіку — на пасаду камандуючага аператыўнай групай 7-й асобнай арміі, а ў чэрвені 1943 года — на пасаду камандзіра 4-га стралковага корпуса, які вёў абарончыя баявыя дзеянні па рацэ Свір.

6 снежня 1943 года быў прызначаны на пасаду камандзіра 122-га стралковага корпуса, які прымаў удзел у баявых дзеяннях падчас Ленінградскага-Наўгародскай наступальнай аперацыі, падчас якой вызваліў Ропша і Кінгісеп, тым самым выйшаўшы да ракі Луга.

1 сакавіка 1944-га на плацдарме за ракой Нарвай генерал-маёр Панцеляймон Аляксандравіч Зайцаў быў цяжка паранены і па дарозе ў шпіталь памёр. Пахаваны з воінскімі ўшанаваннямі ў Ленінградзе на Камуністычнай пляцоўцы (цяпер Казацкія могілкі Аляксандра-Неўскай лаўры).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі 1 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава II ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі курсаў «Выстрал»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гараднянскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Генерал-маёры СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарнігаўскай губерні