wd wp Пошук:

Панторма

Панторма (сапраўднае імя Jacopo Carucci; 24 мая 1494, Панторма, цяпер прыгарад Эмполі — 2 студзеня 1557, г. Фларэнцыя) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік фларэнційскай школы(укр.) бел., адзін з заснавальнікаў маньерызму.

Творчасць

Сустрэча Марыі і Елізаветы(італ.) бел.. 1529. Царква Сан-Мікеле, Кармін'яна

У дзесяцігадовым узросце, страціўшы бацьку, Панторма адправіўся ў Фларэнцыю, дзе і правёў усё сваё жыццё. Ён вучыўся ў П’ера дзі Козіма(руск.) бел. і Андрэа дэль Сарта. У ранніх працах адбіваецца ўплыў Леанарда да Вінчы і Сарта (роспіс люнеты на віле Медычы ў Поджа-а-Каяна(руск.) бел.). Позні вялікі ўплыў на яго творчасць аказала знаёмства з гравюрамі Дзюрэра. Паступова Панторма адыходзіць ад традыцыі Рэнесансу. Значныя працы: «Хрыстос ва Эмаусе(італ.) бел.», 1525, Уфіцы, Фларэнцыя; «Мадонна са святым Іосіфам і Іаанам Хрысціцелем», Эрмітаж, Санкт-Пецярбург; «Сустрэча Марыі і Елізаветы(італ.) бел.», царква Сан-Мікеле(італ.) бел., Кармін’яна, 1528—1530.

«Зняцце з крыжа»

Адной з лепшых лічыцца «Зняцце з крыжа(італ.) бел.» (1528, Фларэнцыя, царква Санта-Фелічыта(італ.) бел.). У карціне адсутнічае выразнасць прасторавых адносін, фігуры набліжаны да пярэдняга плану. Адсутнасць цвёрдай апоры кампазіцыі стварае ўражанне няўстойлівасці, падкрэслівае драматызм і напружанасць аднаго з першых твораў маньерызму.

Галерэя

Зноскі

  1. Union List of Artist Names — 2018. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  2. https://www.kulturarv.dk/kid/VisKunstner.do?kunstnerId=3560 Праверана 4 мая 2021.

Літаратура

С. Дзуффи. Большой атлас живописи. — М.: Олма-Пресс, 2002. — С. 116,117. — 431 с. — ISBN 5-224-03922-3.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 2 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 мая
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Рэнесансу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Мастакі маньерызму
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Фларэнцыя
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1494 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1557 годзе