wd wp Пошук:

Пал Шміт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шміт.

Пал Шміт[1] (венг.: Schmitt Pál; нар. 13 мая 1942, Будапешт) — венгерскі палітык і фехтавальшчык, прэзідэнт Венгрыі з 6 жніўня 2010 года, раней займаў пасты спікера парламента Венгрыі (у маі-жніўні 2010 года) і віцэ-старшыні Еўрапарламента (з 2009 па 2010). Прэзідэнт Венгерскага алімпійскага камітэта (з 1989 года). 29 чэрвеня 2010 года парламент Венгрыі абраў яго новым прэзідэнтам краіны 263 галасамі супраць 59 галасоў у адзінага апанента Андраша Балага[2]. Шміт афіцыйна ўступіў на пасаду 6 жніўня[2].

Скончыў Эканамічны ўніверсітэт імя Карла Маркса ў Будапешце. Член зборнай Венгрыі па фехтаванні на шпагах у 1965—1977 гадах. Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1968 і 1972 (камандная шпага). Чэмпіён свету і Еўропы. Завяршыў спартыўную кар’еру ў 1977 годзе. У 1989 годзе стаў прэзідэнтам Венгерскага алімпійскага камітэта. У 1995—1999 гадах быў віцэ-прэзідэнтам МАК, у 2001 годзе выстаўляў сваю кандыдатуру на пост новага старшыні камітэта. У 1993—1997 гадах быў паслом Венгрыі ў Іспаніі, у 1998—2002 гадах — у Швейцарыі.

У 2003—2007 гадах быў віцэ-старшынёй партыі Фідэс. З 2004 года — дэпутат Еўрапарламента (быў пераабраны ў 2009 годзе), дзе ён з’яўляўся адным з 14 віцэ-старшыняў і старшынёй камісіі па адносінах з Харватыяй. У 2010 годзе пакінуў свой дэпутацкі мандат.

Жонка Пала Шміта — былая венгерская гімнастка Каталін Макраі (венг.: Makray Katalin, род. 1945), віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1964 года ў практыкаваннях на брусах.

Зноскі

  1. варыянт напісання імя — Паль
  2. 1 2 Hungary’s parliament elects Pal Schmitt president , Reuters (29 чэрвеня 2010 года).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Члены МАК
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па фехтаванні
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Венгрыі
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года
Катэгорыя·Камандоры венгерскага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая
Катэгорыя·Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ізабелы Каталічкі
Катэгорыя·Фехтавальшчыкі Венгрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1968 года
Катэгорыя·Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1968 года
Катэгорыя·Члены партыі «Фідэс»
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента ад Венгрыі
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па фехтаванні
Катэгорыя·Прэзідэнты Венгрыі
Катэгорыя·Камандоры ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе