wd wp Пошук:

Палікарпа Пас Гарсія

Палікарпа Пас Гарсія (7 снежня 193216 красавіка 2000) — гандураскі ваенны лідар і часовы аўтакратычны прэзідэнт краіны з 1978 да 1982 года.

Прэзідэнцтва

Пас прыйшоў да ўлады 1978 годзе ў выніку так званага «какаінавага перавароту», які фінансаваўся Медэльінскім какаінавым картэлем на чале з наркабаронам Хуанам Матэі-Бальэстерасам[1]. У часы яго праўлення узброеныя сілы Гандураса і спецыяльныя службы атрымлівалі фінансаванне ад картэляў у абмен на абарону з боку дзяржавы, а Гандурас стаў адным з асноўных каналаў транспарціроўкі какаіну і марыхуаны з Калумбіі. Калі амерыканскае Упраўленне па барацьбе з наркотыкамі размясціла свой першы офіс у Тэгусігальпе ў 1981 года, яно хутка прыйшло да высновы, што «амаль усе члены ўрада былі ўцягнутыя ў гандаль наркотыкамі» [2].

Яго праўленне адзначалася ростам ўзроўню карупцыі і высокім узроўнем ваенных рэпрэсій.

Вайскоўцы кіравалі Гандурасам з 1963 года, а Пас стаў апошнім на цяперашні час генералам на пасадзе кіраўніка дзяржавы. Выбары 1981 года выйграў Раберта Суаса Кордава, і Пас склаў свае паўнамоцтвы ў студзені наступнага года.

Зноскі

  1. Alexander Cockburn, Jeffrey St. Clair (1998), Whiteout: The CIA, Drugs and the Press.
  2. Alexander Cockburn, Jeffrey St. Clair (1998), Whiteout: The CIA, Drugs and the Press.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гандурасе
Катэгорыя·Памерлі 16 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Прэзідэнты Гандураса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе