wd wp Пошук:

Палёўка цёмная

Палёўка цёмная, палёўка пашавая (Microtus agrestis) — від грызуноў сямейства хамяковых.

Апісанне

Даўжыня цела 8—12,8, хваста 2—4 см. Поўсць на спіне шэра-бурая з карычняватым адценнем, брушка светла-шэрае з палевым адценнем.

Пашырэнне

Пашырана ў Еўразіі. Жыве ў лясной зоне і лесастэпе да Паўночнай Украіны, Варонежскай вобласці Расіі, Паўднёвага Урала, Алтая, Лены. На Беларусі ў невялікай колькасці трапляецца па ўсёй тэрыторыі ў алешніках, на балотах, у поймах рэк і іншых увільготненых і паніжаных мясцінах.

Асаблівасці біялогіі

Корм раслінны.

Штогод 3—4 прыплоды па 3—6 дзіцянят у кожным.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1761 годзе
Катэгорыя·Палёўкі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных