wd wp Пошук:

Паляўнічы Беларусі

«Паляўнічы Беларусі» — прыродазнаўчы часопіс, орган Беларускага прамыслова-кааператыўнага саюза паляўнічых. Выдаваўся ў 1927—1933 гадах перыядычнасцю 12 нумароў на год.

Ілюстрацыя Г. Змудзінскага да апавядання М. Цэлеша «Людзі, зверы, птахі». № 3, 1930
Ілюстрацыя Г. Змудзінскага да апавядання М. Цэлеша «Людзі, зверы, птахі». № 3, 1930

Першы нумар выйшаў у красавіку 1927 г. тыражом 5000 экз., апошні — № 4 за 1933 г. выйшаў тыражом — 12800 экз. Тыраж цалкам разыходзіўся па падпісцы сярод паляўнічых, найбольшы тыраж сабраў у 1930 г. — 17500 экз.

Змяшчаў афіцыйныя матэрыялы датычныя продажу зброі і пораху, загатоўкі пушніны, пачатку паляўнічага сезону на розную дзічыну. Таксама вёў рубрыкі «Сабакагадоўля», «Рыбніцтва і рыбалоўства», «Трусагадоўля», «Аружэйная тэхніка», «Жыццё на мясцох» і інш. Праз часопіс Беларускі саюз паляўнічых сабраў грошы на пабудову самалёта «Паляўнічы Беларусі», які пабудавалі і перадалі ў Чырвоную армію ў 1932 годзе. Друкаваў мастацкія творы на паляўнічую тэматыку: вершы і апавяданні Валерыя Маракова, Макара Паслядовіча, Міхася Чарота, Міколы Цэлеша, Яўгена Замерфельда. Мастацкае афармленне ствараў выдатны беларускі анімаліст Генадзь Змудзінскі.

Часопісам кіравала рэдкалегія з прадстаўнікоў саюза паляўнічых, адказныя рэдактары: Янка Крывец (1927 г.), Міхаіл Шміт (1928—1931 гг.), К. Дамарацкі (1931 г.), П. Тамашэўскі (1931 г.), А. Вільдфлуш (1932—1933 гг.), К. Волдынь (1933 г.).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Часопісы Беларусі
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1927 годзе
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1933 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Невызначаная мова для часопіса
Катэгорыя·Часопісы Беларусі на беларускай мове