wd wp Пошук:

Паляванне з арламі

Паляванне з арламі — традыцыйная форма сакалінага палявання, якая сустракаецца ў сучасным Казахстане і Кыргызстане, а таксама сярод дыяспар у Баян-Ольгі (Манголія) і Сіньцзяне (Кітай). Цюркскія народы найбольш вядомы паляваннем з беркутамі, але таксама выкарыстоўваюцца і іншыя птушкі: ястрабы-куратнікі, сапсаны, балабаны і іншыя.

Тэрміналогія

У казахскай і кыргызскай мовах існуюць асобныя тэрміны для тых, хто палюе з драпежнымі птушкамі наогул, і для тых паляўнічых, хто выкарыстоўвае канкрэтна арлоў.

У казахскай мове тэрміны «құсбегі» і «саятшы» ставяцца да паляўнічых з сокаламі ў цэлым; пры гэтым «құсбегі» паходзіць ад слоў «құс» (птушка) і «бек» (уладар) і літаральна перакладаецца як «уладар птушак». У старажытнацюркскай мове «куш-бегі» быў таксама тытулам, які выкарыстоўвалі для самых паважаных дарадцаў мясцовых ханаў[1].

У той жа час, «саятшы» паходзіць ад слова «саят» (сакалінае паляванне) і суфікса -шы, які выкарыстоўваецца для прафесійных званняў на цюркскіх мовах.

Казахскае слова для сакольнічых, якія палююць з арламі — гэта «бүркітші», ад «бүркіт» (беркут). Для тых, хто выкарыстоўвае ястрабаў-куратнікаў, выкарыстоўваецца «қаршығашы» — ад «қаршыға» (ястраб-куратнік).

У кыргызскім мове агульным тэрмінам, якім абазначаюць тых, хто выкарыстоўвае ў паляванні драпежных птушак, з’яўляецца «münüshkör». А паляўнічы, які выкарыстоўвае менавіта арлоў, пазначаецца як «bürkütchü» — ад «bürkütchü» (беркут, «залаты арол»).

Гісторыя

Кідані (кітаі)

Кітані-паляўнічыя з арламі, 10 ст.

У перыяд з 936 па 945 год н. э. кідані (альбо кітаі), прадстаўнікі качавога народа з Маньчжурыі, заваявалі частку Паўночнага Кітая. У 960 годзе Кітай быў заваяваны дынастыяй Сун. Кідані хутка перанялі большую частку кітайскай культуры.

Нягледзячы на тое, што кідані асімілявалі кітайскую культуру, яны ўсё ж захавалі многія качавыя традыцыі, уласцівыя іх продкам — паляванне з арламі. Захаваліся выявы і апісанні падобных паляванняў тых часоў[2].

Казахстан

Казахскія паляўнічыя з арламі ў Ольгіі (Манголія)

У часы СССР і насаджэння калгаснай гаспадаркі ў рэгіёне многія казахі беглі ў суседнюю Манголію, каб захаваць свой качавы вобраз жыцця; яны асталяваліся пераважна ў правінцыі Баян-Вольгі і прынеслі з сабой свае традыцыі палявання з арламі. Да гэтага часу існуе прыблізна некалькі сотняў паляўнічых з арламі ў рэгіёне Баян-Вольгі, які размешчаны ў Алтайскіх гарах у Заходняй Манголіі. Іх звычаі сакалінага палявання ўключаюць паляванне з беркутам на конях: яны, перш за ўсё, палююць на лісіц чырвоных і карсака. Яны таксама выкарыстоўваюць арлоў, каб паляваць на ліс і зайцоў у халодныя зімовыя месяцы, калі значна лягчэй заўважыць ярка афарбаваных лісіц на фоне белага снегу.

Кожны кастрычнік, на штогадовым фестывалі «Залаты арол», дэманструюцца паляўнічыя звычаі казахаў. Нягледзячы на тое, што ўрад Казахстана неаднаразова рабіў спробы «прывабіць» практыкуючых гэтыя казахскія традыцыі на гістарычную радзіму ў Казахстан, большасць казахаў усё ж лічыць за лепшае заставацца ў Манголіі.

Літаратура

Зноскі

  1. Bosworth, C. E.; van Donzel, E.; Lewis, B.; Pellat, C., eds. (1980). The Encyclopaedia of Islam. 5. Leiden: E. J. Brill. p. 18.
  2. Eagle Dreams: Searching for Legends in Wild Mongolia by Stephen J. Bodio (2003) p. 26
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Культура Казахстана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0