wd wp Пошук:

Палац у Э

Шато-д’Э (Château d’Eu) — каралеўскі палац у горадзе Э на поўначы Францыі, за 4 км ад Ла-Манша.

Візіт ў Э каралевы Вікторыі стаў першай за 300 гадоў сустрэчай ангельскага і французскага манархаў.

Пабудаваны герцагам Генрыхам Гізам і яго жонкай, Кацярынай Клеўскай, у канцы XVI стагоддзя на месцы замка, разбуранага ў 1475 годзе каб пазбегнуць яго ўзяцця англічанамі. Свой цяперашні выгляд палац набыў у XVII стагоддзі, калі яго жыхаркай была герцагіня дэ Манпансье. Кароль Луі-Філіп ператварыў Шато д’Э у сваю летнюю рэзідэнцыю; двойчы ён прымаў у ім англійскую каралеву Вікторыю. З 1973 года ў палацы размяшчаецца музей Луі-Філіпа і яго эпохі.

Зноскі

  1. 1 2 base Mériméeministère de la Culture, 1978.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Палацы Францыі
Катэгорыя·XVI стагоддзе ў Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Э (горад)
Катэгорыя·Рэзідэнцыі кіраўнікоў