wd wp Пошук:

Палац Нарышкіных-Шувалавых

Палац Нарышкіных-Шувалавых — помнік архітэктуры XIX стагоддзя ў Санкт-Пецярбургу. Знаходзіцца на рагу Набярэжнай ракі Фантанкі, дом 21 і Італьянскай вуліцы, дом 39. Будынак тыповы для эпохі архітэктурнай эклектыкі (спалучэнне элементаў позняга класіцызму і неарэнесанса).

Гісторыя

Палац у яго цяперашнім выглядзе быў пабудаваны ў некалькі этапаў. Левая частка будынка ўзведзена ў 1780-х гг. Варанцовымі па праекце невядомага архітэктара. Флігель справа ад старога дома прыбудаваны ў 1821—1822 гг. новым уладальнікам участка, Д. Л. Нарышкіным (магчыма, па праекце К. І. Росі).

Э. Д. Нарышкін прадаў нерухомасць свайму кузену Л. А. Нарышкіну, пры якім ажыццёўлена рэканструкцыя шэрагу ўнутраных памяшканняў (архітэктар Бернар дэ Сімон), абедзве часткі будынка аб’яднаны адзіным фасадам (архітэктар М. Я. Яфімаў) — у 1844—1849 гг.

З 1846 года палацам валодалі Соф’я Львоўна Нарышкіна і яе муж Пётр Паўлавіч Шувалаў, потым іх сын і нявестка. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі да 1925 года яго займаў музей дваранскага побыту. У савецкі час палац неаднаразова змяняў сваё прызначэнне. У 1918 г. ён быў нацыяналізаваны. У 1919—1923 (1925) гг. тут быў Музей побыту. Затым калекцыі Шувалава былі перададзеныя розным музеям.

У яго сценах размяшчаліся Дом друку, Дом тэхнікі, а пасля 1965 года — Дом дружбы і міру з народамі замежных краін. У 2001 годзе перад будынкам палаца на спуску набярэжнай Фантанкі ўсталяваны памятны знак «Блакадная палонка».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Шувалавы
Катэгорыя·Палацы Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі