wd wp Пошук:

Палац Ла-Гранха

Ла-Гранха (ісп.: La Granja — «Ферма») — загарадная летняя рэзідэнцыя, пабудаваная па загаду караля Іспаніі Філіпа V у гарадку Сан-Ільдэфонса за 80 км на поўнач ад Мадрыда.

На працягу стагоддзяў гэтыя краі былі ўпадабаным месцам паляўнічых забаў кастыльскіх каралёў. Першапачаткова ў планы Філіпа ўваходзіла будаўніцтва паляўнічага дамка, аднак пад кіраўніцтвам італьянскага архітэктара Філіпа Ювары задума набыла форму паўнавартаснай загараднай рэзідэнцыі з рэгулярным паркам на версальскі манер і скульптурнымі групамі фантанаў. На працягу 1720-х гадоў вакол палаца выраслі пакоі вышэйшых саноўнікаў, казармы, сабор і каралеўская шкловыдзімальная фабрыка. Філіп так палюбіў гэта месца, што завяшчаў пахаваць сябе ў палацавай царкве з фрэскамі пэндзля Т’епола.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Monuments database — 2017.
  2. (unspecified title) Праверана 13 лютага 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Палацы Іспаніі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Збудаванні Іспаніі ў стылі барока
Катэгорыя·Палацава-паркавыя ансамблі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных