wd wp Пошук:

Паласатая плямістасць лісця збожжавых

Сімптомы на лісці пшаніцы

Паласатая плямістасць лісця збожжавых — грыбковае захворванне(польск.) бел. збожжавых, выкліканае відам гельмінтаспорый злакавы (Pyrenophora tritici-repentis) (syn. Helminthosporium gramineum, Drechslera tritici-repentis, Drechslera graminea)[1]. Па ранейшай навуковай назве грыбковага патагену ў крыніцах таксама сустракаецца пад назвай паласаты гельмінтаспарыёз[2].

Сімптомы і шкоднасць

Гэта звычайнае захворванне збожжавых, якое часцей сустракаецца ў раёнах іх вырошчвання з прахалодным і вільготным кліматам. Упершыню з’явілася ў 1980-я гады. З ХХ стагоддзя яго шкоднасць пастаянна павялічваецца. Высокая ступень выяўленасці гэтай хваробы назіралася ў Польшчы ў 1990-я гады[3].

Хвароба развіваецца галоўным чынам на пшаніцы, жыце і трыцікале. Можа прывесці да страт ураджайнасці да 5-50 %. З’яўляецца рэдка і ў нізкай ступені на ячмені. Можа пашкоджваць цімафееўку лугавую (Phleum pratense). Захворванне развіваецца ў асноўным вясной і восенню[4].

Сімптомы

Першыя сімптомы з’яўляюцца на самых старых (ніжніх) лістах, потым паступова хвароба захоплівае ўсё вышэйшае і вышэйшае лісце. Сімптомамі з’яўляюцца бледна-жоўтыя плямы лінзападобнай або няправільна авальнай формы, акружаныя хларатычнай(руск.) бел. аблямоўкай, якія потым падаўжаюцца і становяцца светла-карычневымі[2]. Часам плямы не маюць межаў, альбо адбываецца толькі хлароз. Часта назіраецца невялікі некроз(польск.) бел. у сярэдзіне плямы. Пры высокай інтэнсіўнасці хваробы плямы зліваюцца паміж сабой, і заражаны ліст адмірае[1]. На плямах можа назірацца аліўкава-буры канідыяльны налёт грыба. Плямістасць асабліва праяўляецца ў перыяд цвіцення і налівання зерня. Лісце расшчапляецца, засыхае і адмірае. Ва ўспрыімлівых сартоў міцэлій грыба дыфузны, развіваецца ў тканках расліны, захоўваецца таксама ў зерні, пры прарастанні якога разбураюцца зародкавыя карані[2]. Расліны ўстойлівых сартоў пашкоджваюцца месцамі, грыбніца ў зародак не пранікае, яго каранёвая сістэма здаровая[2].

Эпідэміялогія

Збуджальнік зімуе на раслінных рэштках, на заражаным збожжы, на дзікіх травах і на азімых. Вясной на іх развіваюцца псеўдатэцыі(польск.) бел.. Палавыя споры (аскаспоры(руск.) бел.), якія яны вырабляюць, выклікаюць першасную інфекцыю(польск.) бел.. Іх нясе вецер. На працягу вегетацыйнага перыяду на заражаных раслінах ствараюцца канідыяльныя споры(руск.) бел.. Яны разносяцца ветрам і з’яўляюцца крыніцай другаснай інфекцыі(польск.) бел., распаўсюджваючы хваробу[1].

Від Pyrenophora tritici-repentis можа развівацца пры шырокім дыяпазоне тэмператур. Аднак для заражэння раслін патрэбен даволі працяглы вільготны час. Неабходны час увільгатнення(польск.) бел. для лісця складае 12-24 гадзіны, у залежнасці ад успрымальнасці дадзенага сорту збожжавых да гэтага захворвання. Спораваму прарошчванню спрыяюць таксама высокія тэмпературы — 20-28 o C. Пры спрыяльных для ўзбуджальніка умовах інкубацыйны(руск.) бел. перыяд хваробы складае 3-8 дзён[1].

Меры аховы

Хвароба прадухіляецца альбо абмяжоўваецца такімі мерамі[1]:

Такія метады лячэння могуць ліквідаваць хваробу або значна паменшыць яе. Аднак, калі патрабуецца хімічная абарона, варта выкарыстоўваць хлоранітрылавыя (хлораталаніл(англ.) бел.), трыязолавыя (эпоксіканазол(англ.) бел.), стробілурыны(руск.) бел. (азоксістрабін(руск.) бел.), імідазолавыя (прохлараз(англ.) бел.) фунгіцыды(руск.) бел.. Апырскванне ажыццяўляецца галоўным чынам у фазе флагавага ліста, а пры масавым з’яўленні хваробы — яшчэ раней[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 red.: Selim Kryczyński i Zbigniew Weber. Fitopatologia. Tom 2. Choroby roślin uprawnych. — Poznań, 2011. — С. 280-283. — ISBN 978-83-09-01077-7.
  2. 1 2 3 4 Буга С. Ф. Гельмінтаспарыёзы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.. — С. 30
  3. Fiedorow Zofia, Gołębniak Barbara, Weber Zbigniew. Choroby roślin rolniczych. — Poznań. — ISBN 978-83-7160-468-3.
  4. Notatnik rolnika. Brunatna plamistość liści zbóż(нявызн.) (10 мая 2017).(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Захворванні трыцікале
Катэгорыя·Захворванні жыта
Катэгорыя·Захворванні ячменю
Катэгорыя·Грыбковыя захворванні раслін
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Захворванні пшаніцы