wd wp Пошук:

Паланаеўскі сельсавет

Палана́еўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Паланая.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Дальняруцкі сельсавет у складзе Валеўкаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Дольная Рута (Дальняя Рута). З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Паланаеўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Паланая[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна. 16 сакавіка 1987 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Запольскага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 вёсак: Амневічы, Барацін, Бушкі, Горная Рута, Дольная Рута, Загор’е, Кальчычы, Куцавічы, Паланая, Пятрыкі, Руціца, Садовая, Стрэльнікі і Тударава.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1987 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Карэліцкага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Навагрудскага раёна