wd wp Пошук:

Пажэжынскія ельнікі

Пажэжынскія ельнікі — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. 20 участкаў зеленамошна-чарнічных і кіслічных ельнікаў, у складзе якіх пераважае хуткарослая карпацкая елка. Плошча ельнікаў складае 118, 5 га. Узрост елак 70—120 гадоў, вышыня да 36 м, дыяметр 0,36—0,48 м (1985). Унікальныя астраўныя ельнікі на поўдзень ад мяжы суцэльнага пашырэння елкі. Ахоўны статус нададзены ў 1963 годзе.

Займаюць выдзелы 19, 23, 24 квартала № 32, выдзелы 12, 21, 37, 39 квартала № 41, выдзелы 2, 7, 13, 16 квартала № 54, выдзел 18 квартала № 58, выдзелы 4, 7 квартала № 71, выдзелы 3, 21 квартала № 72, выдзел 11 квартала № 75, выдзел 3 квартала № 84, выдзел 13 квартала № 88, выдзелы 1, 4, 10, 16 квартала № 112, выдзелы 20, 22, 26, 27 квартала № 113, выдзелы 18, 19 квартала № 114, выдзелы 9, 18, 21, 26 квартала № 125 Пажэжынскага лясніцтва Маларыцкага лясгаса[1].

Зноскі

  1. Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Брэсцкай вобласці Архівавана 22 лістапада 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Батанічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП III
Катэгорыя·Маларыцкі раён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара