wd wp Пошук:

Падстарынскі сельсавет

Падстары́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Падстарынь.

Колькасць двароў — 564, колькасць жыхароў — 1295.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Кушняроўскага сельсавета[1].

16 лютага 1987 года цэнтр Кушняроўскага сельсавета перанесены ў вёску Падстарынь, сельсавет перайменаваны ў Падстарынскі[2]. 9 жніўня 2022 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Яглевіцкага сельсавета[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1557 чалавек[4], з іх 96,2 % — беларусы[5].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: аграгарадок Падстарынь, вёскі Азярцо, Боркі, Кушняры, Руда, Сенькавічы і Халап’я.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Решение Брестского областного Совета депутатов от 9 августа 2022 г. № 356 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1987 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Івацэвіцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2022 годзе