wd wp Пошук:

Падкаваносы

Падкаваносы (Rhinolophidae) — сямейства млекакормячых атрада рукакрылых.

Даўжыня 3,5—11 см. Вушныя ракавіны буйныя, востраканцовыя. На канцы морды голыя скурыстыя ўтварэнні складанай формы: «падкова», «сядло» і «лэнцэт» (адсюль назва), якія прымаюць удзел у фарміраванні накіраванасці эхалакацыйных сігналаў, што выпускаюцца праз ноздры. Крылы шырокія.

Выдзяляюць 2 роды, 69 відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных і часткова ва ўмераных шыротах Усходняга паўшар’я. Жывуць у пячорах, дуплах, трапляюцца ў збудаваннях. Часам утвараюць вялікія калоніі. Кормяцца насякомымі, пераважна начнымі матылямі.

Нараджаюць 1—2 дзіцяняці. Здольныя ў шырокіх межах змяняць тэмпературу цела (гетэратэрмнасць).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Рукакрылыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта