wd wp Пошук:

Падводныя лодкі Вялікабрытаніі тыпу D

Падводныя лодкі тыпу D — серыя з 8 падводных лодак Вялікабрытаніі. Пабудаваны ў 1907-1910 гадах. Лодкі тыпу D сталі першым тыпам падводных лодак Каралеўскага флоту, здольных значна выходзіць за межы ўзбярэжных вод. Гэта былі таксама першыя лодкі, абсталяваныя бесправоднымі перадатчыкамі.

Апісанне канструкцыі

Патрульныя падводныя лодкі з’яўляліся развіццём лодак тыпу С. Яны былі распрацаваны з улікам выкарыстоўвання дызельных рухавікоў для пазбягання праблем з бензінавымі рухавікамі, адзначаных у папярэдніх тыпах лодак. Лодкі тыпу D былі абсталяваны падвойнымі вінтамі для большай манеўранасці. Таксама яны былі першымі падводнымі лодкамі, якія абсталёўваліся палубнымі гарматамі і стандартнымі радыёпрыёмнікамі. Антэна была прымацавана да мачты, якая прыбіралася перад апусканнем.

Баявое прымяненне

Лодкі тыпу D базаваліся ў Харыджы, Імінхаме(англ.) бел., Бліцэ і Дуўру. Іх ваенная роля складалася ў паляванні на нямецкія ваенныя караблі. На апошніх этапах Першай сусветнай вайны лодкі тыпу D выкарыстоўваўся для навучання экіпажаў у Портсмуце.

Падчас Першай сусветнай вайны лодкі патрулявалі Паўночнае мора і Гельгаландскую бухту. Падчас вайны чатыры лодкі (D2, D3, D5 і D6) былі страчаны, а астатнія (D4, D7 і D8) былі прададзены ў ліпені 1919 года.

Мадэль HMS D1

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Падводныя лодкі Вялікабрытаніі тыпу D
Катэгорыя·Падводныя лодкі Вялікабрытаніі ў Першай сусветнай вайне