wd wp Пошук:

Падводныя лодкі Вялікабрытаніі тыпу А

Падво́дныя ло́дкі ты́пу А — серыя з 13 падводных лодак Вялікабрытаніі. Пабудаваныя ў 19021905 гадах кампаніяй Vickers, на верфі Бараў-ін-Фёрнас.

HMS А1 была затоплена пры сутыкненні 18 сакавіка 1904 года, але была паднята і вярнулася ў строй. A7 была страчана ў заліве Уітсанд (Корнуал) у 1914 годзе. А13 была выведзена са строю ў 1914 годзе з-за ненадзейнасці рухавіка.

Астатнія выкарыстоўваліся падчас Першай сусветнай вайны для абароны партоў: A2, A4, A5 і A6 у Портсмуце, A8 і A9 у Дэванпорце, A10, A11 і A12 у Ардросане. Усе лодкі паспяхова перажылі вайну і былі прададзены на металалом у 19191920 гадах.

Падводныя лодкі тыпу А ў порце

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Падводныя лодкі Вялікабрытаніі ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Падводныя лодкі Вялікабрытаніі тыпу A