wd wp Пошук:

Паданг-Панджанг

Паданг-Панджанг (індан.: Padang Panjang) — горад у Інданезіі, уваходзіць у склад правінцыі Заходняя Суматра. Тэрыторыя горада выдзелена ў самастойную адміністрацыйную адзінку — муніцыпалітэт.

Геаграфічнае палажэнне

Муніцыпалітэт Паданг-Панджанг

Горад знаходзіцца ў цэнтральнай частцы правінцыі, на захадзе вострава Суматра, паблізу ад вулканаў Сінгаланг, Тандыкат і Мерапі. Абсалютная вышыня — 943 метра над узроўнем мора[1].

Паданг-Панджанг размешчаны на адлегласці прыблізна 45 кіламетраў на поўнач-паўночны ўсход (NNE) ад Паданга, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі.

Адміністрацыйны падзел

Тэрыторыя муніцыпалітэта Паданг-Панджанг падзяляецца на два раёны (kecamatan), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 16 сельскіх паселішчаў (kelurahan). Агульная плошча муніцыпалітэта — 23 км².

Насельніцтва

Паводле дадзеных афіцыйнага перапісу 2010 года, насельніцтва складала 44787 чалавек[2]. Дынаміка колькасці насельніцтва горада па гадах:

19902000200520102012
32 10439 39939 69444 78745 794[3]

Зноскі

  1. Padangpanjang, Indonesia Page(англ.) . Fallingrain Global Gazetteer. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 13 снежня 2012.
  2. Padang Panjang(англ.)  (недаступная спасылка). World Gazetteer. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 13 снежня 2012.
  3. разліковая
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Інданезіі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса