wd wp Пошук:

Пагранічны канфлікт у раёне возера Жаланашколь

Баявыя дзеянні ў раёне возера Жаланашколь 1969, адбіццё савецкімі пагранічнікамі і ваеннаслужачымі ўзброеных спроб парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці СССР і недатыкальнасці дзяржаўнай граніцы СССР з кітайскага боку ў раёне возера Жаланашколь (Казахстан) у жніўні 1969.

Пасля веснавых падзей на востраве Даманскі ўзброеныя сутыкненні на савецка-кітайскай граніцы адбыліся на іншых участках. На пачатку лета кітайскі бок учыніў некалькі правакацый у раёне Джунгарскага выступу (казахстанскі ўчастак).

Раніцай 13 жніўня 1969 кітайскія ваенныя прайшлі на тэрыторыю СССР каля возера Жаланашколь і пачалі акопвацца. У выніку чатырохгадзіннага бою, у ходзе якога савецкімі пагранічнікамі было прадэманстравана ўмелае прымяненне бронетранспарцёраў і верталётаў, парушальнікі былі цалкам выкінуты з тэрыторыі СССР. Была знішчана добра экіпіраваная дыверсійная кітайская група. Загінула 2 савецкія пагранічнікі, паранена 10. Кітайскія страты: 19 загінула, 3 трапілі ў палон.

Пасля гэтага сутыкнення правакацыі на казахстанскім участку савецка-кітайскай граніцы спыніліся.

Зноскі

  1. Россия (СССР) в войнах второй половины XX века — М.: Триада-фарм, 2002. стр. 176
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Канфлікты 1969 года
Катэгорыя·Жнівень 1969 года
Катэгорыя·Войны XX стагоддзя
Катэгорыя·Савецка-кітайскія канфлікты
Катэгорыя·Правакацыі
Катэгорыя·Гісторыя Усходне-Казахстанскай вобласці
Катэгорыя·1969 год у Кітаі
Катэгорыя·1969 год у СССР
Катэгорыя·Падзеі 13 жніўня