wd wp Пошук:

Паглаўнік

Паглаўнік (харв.: Poglavnik — «правадыр», «лідар») — дыктатарская пасада (аналаг фюрара ў Германіі, або дучэ ў Італіі) у таталітарнай Незалежнай дзяржаве Харватыя, якая існавала ў перыяд з 1941 па 1945 год.[1]

Афіцыйна тытул «Паглаўнік» у дачыненні да Антэ Павеліча выкарыстоўваўся з моманту ўтварэння НДХ. У верасні 1943 года, пасля капітуляцыі Італіі і наступнага адрачэння Таміслава II ад харвацкага прастола стала афіцыйнай пасадай главы дзяржавы.[2]

У Павеліча былі неабмежаваныя паўнамоцтвы выдаваць указы ці прызначаць міністраў урада на працягу ўсяго існавання НДХ. Пасля падзення рэжыму Усташаў у Харватыі, назва пасады выкарыстоўвалася ў якасці псеўданіма для Павеліча, падчас яго паваеннага выгнання і аж да смерці ў Мадрыдзе ў 1959 годзе. З’яўляецца сінонімам яго імя і ў наш час.

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://neofit.narod.ru/raznoe/Horvatia.html
  2. Ante Pavelic Архівавана 16 чэрвеня 2011.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Нацыяналізм
Катэгорыя·Гісторыя Харватыі
Катэгорыя·Усташы
Катэгорыя·Тытулы