wd wp Пошук:

Павук-серабранка

Павук-серабранка, вадзяны павук (Argyroneta aquatica) — адзіны від членістаногіх сямейства Cybaeidae; адзіны прадстаўнік атраду павукоў, які жыве ў прэснай вадзе.

Апісанне

Даўжыня цела самца 15-20 мм, самкі — 12 мм. Галавагрудзі чырванавата-бурыя, брушка пакрыта аксаміцістымі валасінкамі. Пры апусканні вадзянога павука ў ваду на валасінках ўтрымліваецца паветра (з-за чаго цела павука здаецца серабрыстым), паветра служыць павуку для дыхання (у вадзянога павука скурнае дыханне пераважае над лёгачным).

Пашырэнне

Вадзяны павук шырока распаўсюджаны ў Еўропе, у т.л. на Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі. Жыве ў стаячых або з павольнай плынню вадаёмах, багатых расліннасцю.

Асаблівасці біялогіі

Сілкуецца рачкамі, лічынкамі насякомых.

Будуе падводнае шчыльнае гняздо ў выглядзе каўпака, які запаўняе паветрам, прынесеным на целе; купал утрымліваецца пад вадой павуціннем, якім павук прымацоўвае яго да расліннасці. Гняздо — месца паглынання здабычы і размнажэння; самка змяшчае ў купал кокан з яйкамі і ахоўвае яго да выхаду павучанят.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Павукі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1757 годзе
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта