wd wp Пошук:

Павукі-ваўкі

Павукі-ваўкі, ліказіды (Lycosidae) — сямейства павукоў.

Апісанне

Вочы павука

Памеры (5—7 мм) і форма цела ў самцоў і самак амаль аднолькавыя. Афарбоўка цёмная, пад колер глебы. Пярэдняя частка цела павука авальная, крыху звужаная на ўзроўні 2-й пары ног. Галава прыўзнята над грудзьмі. 8 вачэй (т. зв. «дзённых») размешчаны ў 3 рады. Ногі доўгія, дужыя, з шматлікімі валаскамі, шчацінкамі ці шыпамі. Брушка звычайна пляскатае, акруглае або яйцападобнае.

Пашырэнне

У сусветнай фаўне звыш 2 тыс. відаў. На Беларусі адзначана каля 30 відаў з родаў алапекоза (Alopecosa), арктоза (Arctosa), пардоза (Pardosa), трахоза (Trochosa), пірата (Pirata) і інш. Жывуць па глебе, дрэвах, кустах, каля берагоў вадаёмаў, могуць бегаць па паверхні вады.

Асаблівасці біялогіі

Лоўчых сетак не будуюць, многія не робяць і гнёздаў. Вандроўныя павукі палююць днём, здабычу даганяюць скачкамі. Павукі-норнікі жывуць у норках, здабычу ловяць ноччу.

Большасць вандроўных павукоў мае аднагадовы цыкл развіцця. Павукі-норнікі размнажаюцца ўвосень, цыкл развіцця 2-гадовы. Зімуюць аплодненыя самкі або маладыя павукі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Павукі-ваўкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Сямействы павукападобных