wd wp Пошук:

Паветранае права

Сцяг Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі

Паветранае права — сукупнасць прававых нормаў, якія рэгулююць парадак выкарыстання паветранай прасторы і паветранага перасоўвання. Існуе паветранае права міжнароднае і нацыянальнае.

Міжнароднае паветранае права — сукупнасць міжнародных нормаў, якія рэгулююць правы і абавязкі дзяржаў пры выкарыстанні імі паветранай прасторы для міжнароднага паветранага перасоўвання, даследчых і іншых мэтаў.

Нацыянальнае паветранае права ўяўляе сабой сукупнасць ўнутрыдзяржаўных прававых нормаў адносна выкарыстання паветранай прасторы гэтай дзяржавы і рэгулявання паветранага перасоўвання ў нацыянальнай паветранай тэрыторыі.

Актам па пытаннях міжнароднага паветранага права з’яўляецца Чыкагская канвенцыя 1944 года.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Авіяцыйныя тэрміны
Катэгорыя·Галіны міжнароднага права
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0