wd wp Пошук:

Павел Ягоравіч Марозаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марозаў.

Павел Ягоравіч Марозаў (11 кастрычніка 1978, Мінск) — беларускі грамадскі дзеяч.

Адукацыя

Скончыў БДЭУ па спецыяльнасці «банкаўская справа» (2000), аспірантуру БДЭУ па спецыяльнасці «фінансы і крэдыт» (2004), магістратуру ЕГУ па спецыяльнасці «паліталогія» (2004).[крыніца?]

Дзейнасць

З 1998 года актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю ў рамках беларускага аддзялення Міжнароднай Добраахвотніцкай Службы (SCI), з 2000 па 2003 год быў членам Камітэта фінансавых дараднікаў дадзенай арганізацыі. Пасля заканчэння вучобы працаваў у «Прыорбанку», пасля займаўся ІТ бізнесам і рэалізацыяй праекту «Узмацненне магчымасцей беларускага экалагічнага руху».

У 2004 годзе заснаваў супольнасць «Трэці Шлях». Аўтар канцэпцыі «Пакаленне Адраджэння». Стварэнне сатырычнай анімацыі «Мультклуб» аб разуменні беларускай рэчаіснасці, дзе фігуравалі персанажы, падобныя да Аляксандра Лукашэнкі і яго набліжаных, паслужыла падставай да пераследу ўладамі. У 2005 годзе быў абвінавачаны па артыкуле № 367 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь «Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Беларусі» (пазбегнуў арышту). У 2006 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах у складзе каманды Аляксандра Казуліна. З 2006 года знаходзіцца ў эміграцыі ў Эстоніі.

У 2006 годзе заснаваў і ўзначаліў грамадcкую арганізацыю «Новы Шлях для Беларусі», якая займаецца праектамі з удзелам новага пакалення[крыніца?] беларускай дыяспары Еўропы і ЗША, а таксама актывістаў з Беларусі і падтрымкай беларускай культуры. У 2008 выступіў ініцыятарам стварэння Кангрэса новай беларускай дыяспары Еўропы і ЗША[крыніца?]. З 2008 член Рады БНР (Урада БНР у выгнанні). Займаецца культурнымі, інфармацыйнымі і моладзевымі праектамі, аб’яднаннем новага пакалення беларусаў дыяспары і актыўных грамадзянскіх актывістаў у Беларусі. Разам з калегамі стварыў канцэпцыю шырокага Беларускага міжнароднага руху. У 2009 на Жэнеўскім Саміце разам з калегамі-дысідэнтамі з Ірана, Бірмы, Венесуэлы, Кубы, Зімбабвэ, Егіпта заснаваў сетку ўзаемадзеяння і кааперацыі паміж дысідэнтамі ў гэтых краінах.

Аўтар канцэпцый і рэалізатар больш за 50 розных праектаў у галіне грамадскага актывізму, інфармацыі і культуры[крыніца?].

Выступае з лекцыямі на тэму сітуацыі ў Беларусі[крыніца?] — Дактаральны каледж Еўропы (Страсбург), Еўракаледж Тартускага ўніверсітэта (Тарту), Нямецкі фонд Маршала (Вашынгтон), фонд Херытадж (Вашынгтон), Карнегі цэнтр (Масква), Жэнеўскі кангрэс цэнтр (Жэнева) і інш. Выпускнік праграмы «Інстытут Лідарства» ПАКТ (ЗША), Флэтчэр Скул (ЗША), праграмы нямецкага ўрада па падрыхтоўцы кансультантаў для некамерцыйнага сектара Беларусі, Амстэрдамска-Маастрыхскага летняга ўніверсітэта.

Крыніцы

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Імігравалі ў Эстонію з Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц