wd wp Пошук:

Павел Пятровіч Чайка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чайка (значэнні). Павел Пятровіч Чайка (21 чэрвеня 1889, вёска Лютовічы, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 9 студзеня 1921) — беларускі ваенны дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Іркуцкае ваеннае вучылішча (1912). Удзельнік Першай Сусветнай вайны. Штабс-капітан. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года член партыі эсэраў. У пачатку 1919 года мабілізаваны ў Чырвоную Армію, служыў у ваенным камісарыяце Слуцкага павета. З прыходам польскіх войск вярнуўся ў родную вёску, падтрымліваў сувязі з антыпольскім падполлем. Летам 1920 года зноў мабілізаваны ў Чырвоную Армію, хутка дэзірціраваў. У лістападзе 1920 года да Слуцкага паўстання 1920, па прапанове Беларускай рады Случчыны ўзначаліў Першы Слуцкі полк і адначасова ўсю Слуцкую брыгаду паўстанцаў.

Быў стаўленнікам беларускіх эсэраў, лічыў, што ў змаганні супраць савецкай улады паўстанцы асуджаны на паражэнне. За вызваленне з палону камісара Слуцкага павета Лебедзя па загадзе Беларускай рады Случчыны арыштаваны, уцёк з-пад варты. 3 снежня 1920 года здаўся Чырвонай Арміі. 7.1.1921 пастановай «тройкі» Асобага аддзела 16-й арміі «за антысавецкую дзейнасць» прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1992 годзе.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 4 ступені
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1921 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
Катэгорыя·Удзельнікі Слуцкага паўстання
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 чэрвеня
Катэгорыя·Расстраляныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 9 студзеня
Катэгорыя·Першы Слуцкі полк