wd wp Пошук:

Павел Аляксандравіч Міхайлаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міхайлаў. Павел Аляксандравіч Міхайлаў (нар. 13 кастрычніка 1950, в. Ушкавіца, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі лінгвіст, адзін з вядучых спецыялістаў у галіне дыялекталогіі. Кандыдат філалагічных навук (1981), дацэнт.

Біяграфія

Скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура» (1968) і аспірантуру Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР (1979). Кандыдацкая дысертацыя прысвечана вывучэнню лексікі ганчарнага промыслу. Вучоны сакратар Інстытута мовазнаўства АН БССР (з 1983), загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі (з 1986). З 1991 года працуе ў БДПУ, з 1993 па 2009 гады — загадчык кафедры беларускага мовазнаўства, пазней — дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ імя М. Танка.

Навуковая дзейнасць

Аўтар каля 300 работ у галіне беларускай дыялекталогіі, лінгвагеаграфіі, анамастыкі, тэрміназнаўства, гісторыі лінгвістыкі і акцэнталогіі. Падрыхтаваў 8 кандыдатаў навук.

Кіраўнік навуковых праектаў «Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці лексічнай сістэмы беларускай дыялектнай мовы» (2003—2006), «Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння» (2007—2010). Прымаў удзел у стварэнні звыш 30 вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай мове для ВНУ і школ. Суаўтар дыялектных і тэрміналагічных слоўнікаў, адзін са стваральнікаў лексічнага атласа беларускай мовы, рэдактар тэрміналагічных выданняў па матэматыцы, аўтар аб’ёмнага цыкла публікацый, прысвечаных даследаванню найменняў роднасці і сваяцтва (Роднае слова, 1996—2010).

Публікацыі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства НАНБ