wd wp Пошук:

Ота Штрандман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Штрандман.

Ота Аўгуст Штрандман (Страндман) (эст.: Otto August Strandman, 30 лістапада 1875, вёска Ванду — 5 лютага 1941, Кадрына, Эстонская ССР) — эстонскі дзяржаўны дзеяч.

У 1918 годзе — міністр юстыцыі. У 1918—1919 гг. — міністр сельскай гаспадаркі ў Часовым урадзе Эстоніі. У 1918 г. быў арыштаваны германскімі акупацыйнымі войскамі. З 9 мая 1919 па 18 лістапада 1919 г. — прэм’ер-міністр і ваенны міністр. У 1920—1921 гг. — міністр замежных спраў. У 1921 годзе — старшыня Рыйгікогу. Быў членам Рыйгікогу першага — пятага скліканняў. У 1924 г. — міністр замежных спраў, затым міністр фінансаў. У 1927—1929 гг. — пасол Эстоніі ў Польшчы, Чэхаславакіі і Румыніі. З 9 ліпеня 1929 года па 12 лютага 1931 года — дзяржаўны старэйшына (кіраўнік дзяржавы). У 1933—1939 гг. — пасол Эстоніі ў Францыі, Бельгіі, Іспаніі і Ватыкане.

Быў адным з лідараў Эстонскай партыі працы. У 1939 годзе вярнуўся на радзіму, жыў на сваім хутары ў Кадрына. У 1941 г. атрымаў позву з’явіцца ў НКУС, што азначала немінучы арышт, з-за гэтага застрэліўся.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1875 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Юрысты Эстоніі
Катэгорыя·Памерлі ў Эстоніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Эстоніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ляэнэ-Вірумаа
Катэгорыя·Палітыкі-самазабойцы
Катэгорыя·Паслы Эстоніі ў Францыі
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Паслы Эстоніі ў Ватыкане
Катэгорыя·Паслы Эстоніі ў Бельгіі
Катэгорыя·Паслы Эстоніі ў Польшчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа Свабоды 3 класа 1 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Эстонскага Чырвонага Крыжа 2 класа
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Эстонскага Чырвонага Крыжа 5 класа
Катэгорыя·Паслы Эстоніі ў Чэхаславакіі
Катэгорыя·Паслы Эстоніі ў Румыніі
Катэгорыя·Дзяржаўныя старэйшыны Эстоніі
Катэгорыя·Застрэліліся
Катэгорыя·Міністры фінансаў Эстоніі
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Эстоніі
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя памятным знакам Эстонскага Чырвонага Крыжа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Арлінага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 5 лютага
Катэгорыя·Паслы Эстоніі ў Іспаніі