wd wp Пошук:

Отакар Хлуп

Отакар Хлуп (чэшск.: Otokar Chlup; 31 жніўня 1875, г. Боскавіцы, Чэхія14 мая 1965) — чэшскі педагог. Акадэмік Чэхаславацкай АН (1952).

Скончыў Пражскі ўніверсітэт і з 1919 выкладаў у ім педагогіку. У 1922—39 прафесар універсітэта ў г. Брно, дзе заснаваў Таварыства новага выхавання і быў рэдактарам (з 1927) яго часопіса. Па яго ініцыятыве ў 1946 адкрыты педагагічныя факультэты ва ўніверсітэтах Чэхаславакіі. 3 1953 прафесар, арганізатар і загадчык кафедры педагогікі ў Пражскім універсітэце. Заснавальнік (1957) і дырэктар (да 1960) Інстытута педагогікі Я. А. Коменскага Чэхаславацкай АН.

Аўтар прац па праблемах навучання, педагагічнай адукацыі, гісторыі педагогікі, у т.л. падручніка «Педагогіка» (2-е выд. 1965), «Хрэстаматыі па гісторыі педагогікі» (т. 1—2, 1948—50). Адзін з рэдактараў «Педагагічнай энцыклапедыі» (т. 1—3, 1938—40).

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. 1 2 3 4 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1875 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Боскавіцах
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Карлавага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 14 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Педагогі Чэхіі