wd wp Пошук:

Оскар Лафантэн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лафантэн.

Оскар Лафантэн (ням. Oskar Lafontaine; нар. 16 верасня 1943 г., Зарлуі, Саар) — нямецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, былы старшыня СДПГ.

Нарадзіўся ў сям’і пекара. Яго бацька Ханс Лафантэн загінуў на палях бітваў Другой сусветнай вайны. Оскар выхоўваўся маці разам з братам-блізнюком Гансам.

Скончыў каталіцкую гімназію ў горадзе Пруме, а пазней пры садзейнічанні каталіцкай адукацыйнай арганізацыі Cusanuswerk змог праслухаць курс фізікі ў Бонскім і Саарскім універсітэтах. У студэнцкія гады, у 1966 годзе, уступіў у Сацыял-дэмакратычную партыю (СДПГ), з якой звязана вялікая частка яго палітычнай біяграфіі. У 1969 г. атрымаў навуковую ступень магістра за сваю працу, прысвечаную вытворчасці крышталяў тытаната барыю.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118855085 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118855085 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. https://www.landtag-saar.de/abgeordnete-und-fraktionen/abgeordnete/detail/1326 Праверана 23 верасня 2020.
  5. https://www.landtag-saar.de/abgeordnete-und-fraktionen/abgeordnete/detail/1326 Праверана 24 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Левай партыі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Бонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саары