wd wp Пошук:

Оскар Каліс

Оскар Каліс (эст.: Oskar Kallis; 23 лістапада 1892, Талін — 1 студзеня 1918, Ялта) — эстонскі мастак, адзін з самых выдатных прадстаўнікоў нацыянальнага рамантызму.

Біяграфія

Нарадзіўся ў дваранскай сям’і. Пасля смерці бацькі ў 1898 годзе даводзілася дапамагаць маці ў выхаванні трох братоў-сясцёр. Пасля заканчэння чатырохкласнага Талінскага гарадскога вучылішча ў 1910 годзе стаў працаваць чарцёжнікам у інжынера Э.Боўстэда. У 1914 годзе прынялі на працу чарцёжнікам у Марскую крэпасць Імператара Пятра Вялікага, дзе працаваў да лістапада 1917 года.

Вывучаць мастацтва пачаў ужо ў Талінскім гарадскім вучылішчы. У 19051907 гадах вучыўся ў Таліне ў Антса Лайкмаа, у 19121913 гадах на мастацкіх курсах Эстонскага мастацкага таварыства[1]. З 1913 года да канца жыцця працаваў у А. Лайкмаа[2].

Творчасць

Ствараў у асноўным творы па матывах эстонскага нацыянальнага эпаса “Калевіпаэг[1].

Творы

Ілюстрацыя да «Калевіпаэга» Оскара Каліса

Зноскі

  1. 1 2 Шаблон:Крыніцы/Мастакі народаў СССР
  2. Шаблон:Крыніцы/Рэалістычнае мастацтва ў Эстоніі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Ялце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Памерлі 1 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Таліне
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Эстоніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1918 годзе