wd wp Пошук:

ОптiКурс

Закрытае акцыянернае таварыства «„ОптiКурс“ НКФА» — нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя ў Рэспубліцы Беларусь. Асноўныя акцыянеры — кіпрскія юрыдычныя асобы.

Заснавана ў 1993 годзе як банк «Абсалютбанк», у 2022 годзе змяніла назву на сучасную.

Санкцыі ЗША

9 жніўня 2021 года «Абсалютбанк» быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША як банк ТАА «Інтэрсэрвіс», якім валодае Мікалай Варабей(руск.) бел., беларускі прадпрымальнік з Чорнага спісу Еўрасаюза, а таксама санкцыйных спісаў Канады і Вялікабрытаніі, знаходжанне якога ў бліжэйшым атачэнні Аляксандра Лукашэнкі прыносіць дывідэнды Варабею і яго кампаніям[1][2].

18 жніўня 2021 года банк спыніў пераводы грошай у замежнай валюце, акрамя расійскай, у тым ліку праз «Western Union», выдачу і абслугоўванне картак сістэмы «VISA(укр.) бел.»[3].

5 ліпеня 2022 года банк змяніў назву і стаў называцца ЗАТ «„ОптiКурс“ НКФА», таксама банк змяніў юрыдычны статус на «нябанкаўскую крэдытна-фінансавую арганізацыю»[4].

Зноскі

  1. Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election(англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  2. Thomas, Ken. Biden Sanctions Belarus Olympic Committee, Companies(англ.) . The Wall Street Journal(польск.) бел. (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 11 жніўня 2021.
  3. Абсалютбанк спыняе абслугоўванне картак VISA і валютных пераводаў. Гэта вынік амерыканскіх санкцый (бел.) . Наша Ніва (18 жніўня 2021).
  4. Аб змяненні юрыдычнага статусу закрытага акцыянернага таварыства «АБСАЛЮТБАНК» на нябанкаўскую крэдытна-фінансавую арганізацыю
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Банкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1993 годзе
Катэгорыя·Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША