wd wp Пошук:

Ніўтао

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Ніўтао (на мове тувалу Niutao) — востраў у складзе астравоў Тувалу на поўдні Ціхага акіяна. Належыць да дзяржавы Тувалу. Агульная плошча — 2,53 км². Насельніцтва — 663 чал. (2002 г.).

Гісторыя

Паводле падання тубыльцаў, іх продкі прыбылі з Самоа на чале правадыра Матаікі. На еўрапейскія карты востраў патрапіў у 1781 г. У 1866 г. Ніўтао наведаў місіянер з Лонданскага місіянерскага таварыства, які паведаміў, што мясцовае насельніцтва пацярпела ад гандляроў рабамі.

У 1949 г. некалькі сем’яў з Ніўтао перасяліліся на Ніўлакіту.

У 1993 г. выхадзец з Ніўтао, сэр Тому Сіонэ (Tomu Sione), заняў пасаду генерал-губернатара Тувалу.

Прырода

Востраў знаходзіцца ў паўночнай частцы астравоў Тувалу. Мае каралавае паходжанне. Па форме нагадвае авал даўжынёй да 1,6 км.

Ад старажытнай лагуны засталося 2 малых вадаёма з салёнай вадой. 3 свідравіны з пітной вадой. Сталых вадацёкаў няма. Клімат трапічны пасатны. Палову года засушлівы. Востраў знаходзіцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў.

Інфраструктура

Маецца 2 паселішча — вёскі Куліа і Тэава. Адміністрацыйным цэнтрам лічыцца Куліа. Галоўныя заняткі — сельская гаспадарка (вырошчанне какосаў і клубняў пулаку). Мясцовыя жыхары таксама ловяць рыбу.

1 адміністрацыйны будынак, пачатковая школа, 1 пратэстанцкая царква Лонданскага місіянерскага таварыства, паштовае аддзяленне, шпіталь, 3 калодзежы з пітной вадой. Транспартныя зносіны ўнутры вострава магчымы ўздоўж 1 акруговай дарогі з насыпным пакрыццём.

З-за рыфаў, якія атачаюць востраў, прамысловы лоў рыбы і падыход марскога транспарту да берага ўскладнены.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Тувалу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з нераспазнанай мовай
Катэгорыя·Атолы