wd wp Пошук:

Нітрагліцэрын

Нітрагліцэрын (гліцэрынтрынітрат, трынітрагліцэрын, трынітрын, НГЦ) — эстэр гліцэрына і азотнай кіслаты. Звыклая назва «нітрагіцэрын» з пункту гледжання сучаснай наменклатуры з’яўляецца крыху некарэктнай, бо нітрагіцэрын з’яўляецца нітраэфірам, а не «класічным» нітразлучэннем. Шырока вядомы дзякуючы сваім выбуховым (і ў некаторай ступені лекавым) уласцівасцям. Хімічная формула CHONO2(CH2ONO2)2.

Упершыню сінтэзаваны італьянскім хімікам Асканіё Сабрэра ў 1847 годзе, першапачаткова быў названы «пірагліцэрын» (італ.: pyroglycerina). Згодна з наменклатуры IUPAC называецца 1,2,3-трынітраксіпрапан.

Бясколерная масляністая вадкасць. Тэмпература кіпення 125 °С (пры ціску 2 мм рт.сл.). Шчыльнасць 1,5951 г/см³. Добра раствараецца ў ацэтоне, дыэтылавым эфіры, метаноле, воцатнай кіслаце, бензоле, нітрабензоле і вадкіх нітраэфірах. Дрэнна раствараецца ў вадзе, гліцэрыне, бензіне. Па хімічным уласцівасцям з’яўляецца тыповым прадстаўніком арганічных нітратаў.

Нітрагліцэрын з’яўляецца магутным выбуховым рэчывам. Хуткасць дэтанацыі 7650 м/с, можа дэтанаваць павольна (1500—2000 м/с).

Выкарыстанне

Нітрагліцэрын выкарыстоўваецца ў якасці выбуховага рэчыва, у складзе пораха, у якасці лекавага сродку.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Хімічныя рэчывы без малярнай масы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Эстэры
Катэгорыя·Выбуховыя рэчывы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Нітрагліцэрынавыя выбуховыя рэчывы