Ніобій (лац.: Niobium) Nb — хімічны элемент V групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 41. Метал светла-шэрага колеру.
Трапляецца звычайна разам з танталам. Важнейшыя для прамысловасці мінералы — калумбіт, нанталіт, лапарыт.
Выкарыстоўваецца ў асноўным у сплаве з жалезам (фераніобій): выраб хімічнай і нафтахімічнай апаратуры, дэталей рэактыўных рухавікоў, газавых турбін.
Тэмы гэтай старонкі (1):