wd wp Пошук:

Ніндзя

Ніндзя звыклага нам выгляду, маст. Хакусай

Ніндзя (яп.: 忍者 — той, хто хаваецца < 忍ぶ «сінобу» — хава(цца); цярпець, пераносіць + の者 «моно» — суфікс людзей ды прафесій) іншая назва сінобі (忍び каротка < 忍びの者 «сінобі-но моно») — разведчык-дыверсант, шпік, лазутчык і наёмны забойца ў сярэднявечнай Японіі.

Кланы ды школы ніндзя

Усяго існавала некалькі дзясяткаў кланаў ніндзя па ўсёй Японіі, але найбольшую вядомасць атрымалі кланы павета Кога і правінцыі Іга. Павет Кога кантралявала кааліцыя кланаў «53 сям’і Кога». Правінцыя Іга была раздзеленая паміж 3 буйнымі кланамі: Мамоты на поўдні, Хаторы ў цэнтры ды Фудзібаясі на поўначы. У гэтых двух раёнах сфармаваліся найважнейшыя школы ніндзя: Кога-ру і Іга-ру.

Зброя ніндзя

Іерогліфы «ніндзя»

Паколькі ніндзя часта даводзілася сутыкацца з неабходнасцю забіваць, імі быў распрацаваны цэлы шэраг зброевых сродкаў і спосабаў бясшумнага і незаўважнага забойства. Апроч звычайных для сярэднявечнай Японіі відаў зброі, такіх як меч ці стралковы лук, ніндзя выкарыстоўвалі вельмі спецыфічныя віды зброі.

Сюрыкэн

Асноўны артыкул: Сюрыкэн Сякэн (яп.: 車剣?, меч-кола) — кідальная зброя ў выглядзе металічнай зоркі з лёзамі ці шыпамі замест «прамянёў», якая найбольш часта асацыюецца з ніндзя. Таксама вядомы варыянт назвы «сюрыкэн» і гутарковы «зорачка».

Кусарыгама

Кусарыгама — гэта серп ці каса з ланцугом на канцы ручкі. Меркавана, мастацтва валодання гэтай зброяй (кусарыгама-дзюцу) з’явілася або ў XIV, або ў XVII стагоддзі. Магчыма, ужыванне сярпа ніндзя было звязана з неабходнасцю маскіроўкі зброі пад штодзённы сельскагаспадарчы інструмент.[1] З’яўляецца злучэннем кама і манрыкі-кусары, дзе ланцуг звычайна мае даўжыню 2,5 м, гіркі розныя па вазе і форме, а кама мае ручку 0,6 м даўжынёй і наканечнік 0,3 м. У асобных выпадках наканечнік кама мог быць адкідным, а ў ручцы хаваўся кінжал.

Выкарыстанне ядаў

У Сярэднявеччы ніндзя шырока выкарыстоўвалі яды. Найбольш вядомым і апісаным у літаратуры спосабам забойства пры дапамозе яду з’яўляецца скочванне кропель атрутнага рэчыва ў рот ці вуха ахвяры па звешаным зверху шнурку ці нітцы. Ніндзя падзялялі яды на тры катэгорыі: павольна дзеючыя яды, ці «гёку-ро», якія атрымліваюцца ніндзя з адмысловага сорту зялёнага чаю[2]; яды, якія дзейнічаюць праз невялікі прамежак часу (мыш’як); яды, што забіваюць імгненна, ці «дзагарасі-яку».

Зноскі

  1. «Знание—сила», № 9/03 Знание—сила: «ЗС» — оnline
  2. Яды запаволенага дзеяння
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Ніндзя