wd wp Пошук:

Ніна Дзмітрыеўна Кавалёва

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавалёва. Ніна Дзмітрыеўна Кавалёва (28 ліпеня 1949, в. Еськаўка Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці — 16 сакавіка 2020, Горкі) — беларуская паэтэса, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Біяграфія

Нарадзілася ў сялянскай сям’і Дзмітрыя Андрэевіча і Ганны Ягораўны. Бацькі працавалі ў сельскай гаспадарцы, выхавалі дзвюх дачок і сына. У 1964 г. Ніна скончыла Еськаўскую васьмігодку, а ў 1965 годзе — 9 класаў Дрыбінскай сярэдняй школы. Потым яна паступіла на вучобу ў Аршанскае прафтэхвучылішча. Скончыўшы яго, працавала ткачыхай на льнокамбінаце. Але аднойчы, зімой яна падсклізнулася на лесвіцы, што вядзе на чыгуначны вакзал і спіной упала на ганкі. Спачатку не прыдала гэтаму ўвагу, але ўжо праз кароткі час сур’ёзна захварэў пазваночнік. «Да 21 года жыла нармальным чалавечым жыццём, — піша ў аўтабіяграфіі паэтэса, — і раптам усё абвалілася: надзеі, мары. Цяжкая хвароба прыкавала мяне да ложка. І я вярнулася ў вёску. Але не гэта было страшным, а тое, што я не магла працаваць і з кожным годам усё больш слабела… Вось тут я ацаніла прымаўку: „Сябры пазнаюцца ў бядзе“. Мае сяброўкі забыліся пра мяне. Я разумела, што ў здаровых людзей іншае жыцце, іншыя інтарэсы, і як магла супакойвала сябе»[1]. 3 гэтага часу для Ніны пачаліся цяжкія выпрабаванні. Хутка яна не змагла хадзіць і стала інвалідам першай групы, але перамагла цяжкую хваробу і ва ўзросце 28 год пачала складаць вершы.

Літаратурная творчасць

Першыя яе творы былі надрукаваны ў раённай газеце «Ленінскі шлях» у 1978 годзе. А ў 1979 годзе ёй пашчасціла пазнаёміцца з загадчыкам аддзела культуры газеты «Советская Белоруссия» Раманам Ярохіным, які дапамог удасканаліць майстэрства пачынаючай паэтэсы. З гадамі яе вершы пачалі з’яўляцца ў абласным і рэспубліканскім друку. Яны былі ўключаны ў калектыўныя зборнікі «Первая встреча», «Надежда», «Петя зяблик и его кораблик», «У кого какие сны», якія выйшлі ў Мінску. Яе вершы друкаваліся таксама ў часопісах «Нёман», «Рабочая смена», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», «Первая встреча», «Надежда», «Камена» (Масква), у зборніках «Дзень паэзіі», у калектыўных выданнях Саюза пісьменнікаў Беларусі і інш.

У 1986 годзе Ніна Дзмітрыеўна атрымала кватэру ў Горках і пераехала сюды жыць разам з бацькамі. І тут пачаўся новы этап ў яе жыцці. У 1993 годзе яна склала сваю першую кнігу — зборнік вершаў «Напиток певчих птиц». Пачатак быў добры і зараз на рахунку Ніны Кавалёвай — 24 паэтычных зборнікаў. У 1997 годзе яго прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі, яна сябра народнага аматарскага літаратурнага аб’яднаня «Роднае слова», якое працуе пры Горацкім гісторыка-этнаграфічным музеі.

Некаторыя яе вершы пакладзены на музыку і сталі песнямі. Музыку пісалі кампазітары Аляксандр Кажурын (г. Магілёў), Сяргей Ганаболеў (г. Петразаводск, Расія), Барыс Магаліф, Валянціна Макеева, Ганна Калікінская (г. Горкі) і інш.

Асноўныя тэмы творчасці

Тэмы творчасці — памяць аб мінулым, аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, аб тых, хто выратаваў нас ад фашызму. Яна аўтар кнігі вершаў- «Мы стали обелисками». Як лічыць сябра Саюза журналістаў Беларусі Мікалай Панкратаў, галоўныя героі верша «… помнікі і абеліскі ў горадзе і на тэрыторыі нашага раёна. З канкрэтнымі імёнамі і ў імя іх памяці» Як кожны паэт, Н. Кавалёва не можа абысці і самога чалавека, і шматграннасць яго пачуццяў, самае багатае з якіх — каханне. Яна піша пра каханне шчаслівае і няшчаснае і не стамляецца паўтараць, што галоўнае, чым трымаецца чалавек у жыцці, — гэта каханне і дабрыня. Не рабіць людзям дрэнна — вось дэвіз жыцця і паэзіі Н. Кавалёвай. У апошнія гады Н. Кавалёва робіць спробу асэнсавання векавых праблем чалавецтва: узаемаадносіны чалавека і свету, чалавека і грамадства, чалавека і Бога, І гэта не даніна модзе. Для паэтэсы Бог — гэта любоў, міласэрнасць, дабрыня, прыгажосць. Усё светлае і чыстае. Шмат вершаў Н. Кавалёвай прысвечана дзецям. Героі яе вершаў любяць сваіх родных і сяброў, разумеюць прыроду і жывёлу. Цікавыя і вершаваныя загадкі паэтэсы аб прыродзе, тэхнніцы — аб усім, што акружае чалавека. Зборнік вершаў «Божья заповедь», які благаславіў епіскап Магілеўскі і Мсціслаўскі Сафроній, дапамагае дзецям адшукаць ў сваім сэрцы вугалок для Бога, будзе абярэгам на іх жыццевай дарозе. Яе лірыка іскрыцца радасцю жыццём, разуменнем мудрасці яе і сэнсам, жаданнем данесці да чытачоў гэтую светлую радасць і мудрасць. Калі чалавек не ведае, што яна інвалід першай групы і ўжо 40 гадоў прыкаваная да ложка, ён здзівіцца. Гэта ўсё таму, што яна ў сваім горы ўмее быць шчаслівай. Яна навучылася прымаць ўсё ў жыцці як належнае, без нараканняў і ў пакоры волі Божай. У гэтым найвялікшая мудрасць і сіла духу, і гэтаму вельмі хочацца ў яе павучыцца. Н. Кавалёва рэдка скардзіцца ў вершах на свой лёс. Яна разумее, што чалавек, чытаючы яе радкі, павінен адпачыць ад маркоты і клопатаў, адчуць, што нягледзячы ні на што, свет цудоўны, а жыццё — найвялікшы цуд, дадзены людзям.

Прызнанне

Асобныя выданні

Вершы, артыкулы надрукаваныя ў часопісах, зборніках і газетах

Зноскі

  1. «Воспеть чужое счастье» У кн.: Уладзімір Ліўшыц «Раскопкі вакол Горацкага Парнаса»-Горкі:2001. С. 215.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Горках
Катэгорыя·Паэтэсы
Катэгорыя·Памерлі 16 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменніцы Беларусі
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дрыбінскім раёне
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рускамоўныя паэты
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»