wd wp Пошук:

Нільская гусь

Нільская гусь, егіпецкая гусь (Alopochen aegyptiaca) — від вадаплаўных птушак сямейства качыных.

Апісанне

Даўжыня цела 65–73 см, размах крылаў 135–155 см, маса 1,9–2,5 кг. Палавы дымарфізм невыразны, самцы крыху большыя. Афарбоўка іржава-бронзавая. Вакол вока і на жываце цёмна-бронзавыя плямы, падобны колер мае кольца на шыі. Ніз цела святлейшы, ніжняя частка крыла светла-зялёная. Дзюба і ногі ружовыя. Маладыя не маюць цёмнай плямы ля вока.

Пашырэнне

Прыродны арэал нільскіх гусей знаходзіцца на поўдзень ад Сахары ў Афрыцы, невялікая прыродная папуляцыя таксама насяляе, адпаведна з назвай на многіх мовах, даліну Ніла ў Егіпце.

Гэтыя гусі былі інтрадукаваныя чалавекам у многіх краінах Заходняй Еўропы, дзе стварылі папуляцыі, якія вольна жывуць не толькі ў вадаёмах у парках, але і ў прыродзе. Нільская гусь уваходзіць у Спіс самых небяспечных відаў-інтрадуцэнтаў, падрыхтаваны Еўрапейскай камісіяй. У Польшчы штогод птушкі сталі адзначаццца з 1999 года, пасля выпадку першага гнездавання ў 2007 годзе лічыцца нешматлікім гняздуючым відам. Адзначаны таксама ў Літве. У канцы лютага 2020 года з’явілася паведамленне пра першую сустрэчу з парай нільскіх гусей на БеларусіБераставіцкім раёне)[1].

Зноскі

  1. birdwatch.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Качыныя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1766 годзе
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта