wd wp Пошук:

Ніко

Ніко (яп.: 日光) — адзін з найстарэйшых рэлігійных і паломніцкіх цэнтраў Японіі. Размешчаны за 140 км на поўнач ад Токіа. Станам на 2 снежня 2020 года ў муніцыпалітэце пражывала 80 239 чалавек. Пры плошчы каля 1500 км² — гэта трэці па працягласці муніцыпалітэт Японіі.

Японскія гісторыкі сцвярджаюць, што сінтаісцкая кумірня дзейнічала ў Ніко яшчэ ў IV ст. н. э. У 767 годзе на вяршыні патухлага вулкана было заснавана свяцілішча Футарасан. Яго сцены, а таксама старадаўні масток цераз горную рэчку, пафарбаваны ў ярка-пунсовы колер.

Галоўная славутасць Ніко — сінтаісцкай свяцілішча Ніко Тосё-гу — месца спачыну вялікага палкаводца і дзяржаўнага дзеяча сёгуна Іэясу Такугавы.

Зноскі

  1. https://www.gsi.go.jp/KOKUJYOHO/MENCHO/backnumber/GSI-menseki20210101.pdfGeospatial Information Authority of Japan. — С. 22.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Японіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Гарады прэфектуры Татыгі