wd wp Пошук:

Ніжні Лябяжы мост

Ніжні Лябяжы мост (Ніжне-Лябяжы; былы 1-ы Царыцынскі мост) — аўтадарожны арачны мост цераз Лябяжую канаўку ў Цэнтральным раёне Санкт-Пецярбурга, злучае востраў 1-ы Адміралцейскі і Летні Сад. Аб’ект культурнай спадчыны Расіі федэральнага значэння.

Размешчаны па паўночнай (няцотнай) набярэжнай ракі Мойкі, ля вусця Лябяжай канаўкі. Мост знаходзіцца ў атачэнні гістарычных месцаў: непасрэдна ля Міхайлаўскага саду, Летняга саду, Марсава поля і ансамбля Інжынернага (Міхайлаўскага) замка. Утварае ансамбль з размешчаным побач 1-м Садовым мостам цераз раку Мойку. Вышэй па цячэнні Лябяжай канаўкі знаходзіцца Верхні Лябяжы мост. Бліжэйшая станцыя метрапалітэна — «Гасціны двор».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Аб’екты культурнай спадчыны Расіі
Катэгорыя·Жалезабетонныя масты
Катэгорыя·Масты Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Катэгорыя·Арачныя масты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0