wd wp Пошук:

Нягое I Басараб

Нягое I Басараб (рум.: Neagoe I Basarab) (пам. 15 верасня 1521) — гаспадар Валахіі з дынастыі Краявеску (1512—1521). Сын вялікага валашскага ворніка баярына Пырву Краявеску.

Магутны баярскі род Краявеску быў выгнаны валашскім гаспадаром Уладам Тынэрам з Валахіі. Краявеску беглі ў турэцкія ўладанні, дзе атрымалі ваенную дапамогу. У студзені 1512 г. валашскі гаспадар Улад Тынэр быў разгромлены ў бітве пад Бухарэстам, узяты ў палон і забіты. Новым гаспадаром быў абвешчаны Нягое Краявеску, які прыняў прозвішча Басараб і прадставіўся сынам гаспадара Басараба IV Цэпелюша.

Валашскі гаспадар Нягое Басараб змог дамагчыся пэўнай стабільнасці, павялічыць дабрабыт дзяржавы і яе прэстыж. Імкнуўся рэарганізаваць дзяржаўныя, падатковыя і судовыя органы кіравання. Падтрымліваў цесныя сувязі з Трансільваніяй і Малдавіяй, усталяваў адносіны з Польшчай, Венецыяй, Свяшчэннай Рымскай імперыяй і Папскім Прастолам. Нягое Басараб збіраўся прыняць удзел у антытурэцкай кааліцыі.

Зноскі

  1. 1 2 https://www.en.biography.name/leaders/54-romania/58-neagoe-basarab-1482-1521

Спасылкі

Папярэднік:
Улад V Тынэр
Гаспадар Валахіі

1512 — 1521
Пераемнік:
Тэдош I
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1482 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Румыніі
Катэгорыя·Памерлі ў 1521 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Румыніі
Катэгорыя·Гаспадары валашскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 15 верасня